Просмотр содержимого документа
«Турнір “Знаўцы роднай мовы”»
Т у р н і р “Знаўцы роднай мовы”
Сцэнарый мерапрыемства па беларускай мове у 2 класе.
Мэты:развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да Беларусі i беларускай мовы.
ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА
Уступную гутарку можна пачаць з пытання: для чаго патрэбна людзяммова? Пасля абагульнення выказванняў вучняў настаўнік прапануе паслухаць паведамленне аднакласніка:
- Мова ўзнікла даўным-даўно, сотні тысяч гадоў таму назад. Першабытныя людзі аб’ядноўваліся ў групы, каб паляваць на звяроў, лавіць рыбу, вырабляць прылады працы, будаваць жыллё. Каб усё гэта рабіць разам, яны павінны былі разумець адзін-аднаго. Так узніклі першыя словы. З цягам часу жыхароў планеты станавілася ўсё больш і больш. Кожны народ прыдумваў свае словы і ствараў сваю мову. Кожны народ ад іншых у першую чаргу адрозніваецца сваёй мовай. У рускага народа – руская мова, у нямецкага – нямецкая, у японцаў – японская, у беларусаў – беларуская. Калі мы забудзем сваю мову, перастанем на ёй размаўляць, перастане існаваць народ. І з карты свету знікне наша Беларусь. Памятайце пра гэта.
Пасля дзецям прапануецца даказаць што яны ведаюць і любяць сваю родную мову і пагуляць у гульню . Педагог дзеліць клас на дзве каманды: "Сонейка" і "Вясёлка".
1 -ы гейм «Далей-далей»
Кожнай камандзе даюцца заданні. Дзеці выконваюць іх вусна. За кожны правільны адказ прысуджаецца 1 бал.
Картка з заданнямі для каманды "Сонейка"
Як называецца наша родная мова?
Назавіце другую літару алфавіта.
Назавіце літары беларускай мовы, якія абазначаюць галосныя гукі.
Колькі літар у слове ліпень?
3 якой літары пішацца сказ?
Назавіце слова з супрацьлеглым значэннем слову гарачы.
Адгадайце загадку: Не куст, а з лiсточкамi, не кашуля, а пашыта
8. Як перанесці слова сон?
9. Падбярыце роднасныя словы да слова лес.
10. Назавіце прыметы яблыка.
Картка з заданнямі для каманды "Вясёлка"
3 якой літары пішуцца імёны людзей?
Назавіце пятую літару алфавіта.
Колькі галосных гукаў у беларускай мове? Назавіце іх.
Колькі літар у слове ідзе?
Назавіце слова з супрацьлеглым значэннем слову высокі.
6. Як яшчэ можна назваць сябра?
7. Адгадайце загадку: Невялiчка, рыжавата, а хвост доўгi i калматы, на дрэве жыве i шышкi грызе
8. Як перанесці слова ехаць?
9. Падбярыце роднасныя словы да слова сад.10. Назавіце прыметы сунічкі.
Настаўнік падводзіць вынікі першага гейма.
2-ігейм «Схованкі»
Знайдзiце i запiшыце словы, якiя схавалiся ў прыведзеных словах.
а) народ г) Эдзiк
б) ножка д) зязюля
в) Пiлiпка е) маскарад.
За кожны правільны адказ каманды атрымліваюць 1 бал.
3-і гейм «Конкурс капітанаў»
Заданне каля дошкі выконваюць па аднаму вучню ад каманды.
Калі заданне зроблена правільна, камандзе прысуджаецца 5 балаў, а калі ёсць памылка, — 3.
Картка з заданнямі для каманды "Сонейка"
1. Падзяліце словы для пераносу: прыбіраць, намалюю, яма.
2. Складзіце са слоў сказы: Ніна, школы, дамоў, прыйшла, са; маме, Галя, дапамагае, ферме, на
Картка з заданнямі для каманды "Вясёлка"
1. Падзяліце словы для пераносу: бярозка, спяваю, ішоў.
2. Складзіце са слоў сказы: плывуць, па, хмаркі, небе; двары, на, лужыны, замёрзлі.
У гэты час каманды адгадваюць загадкі . За кожную правільна адгаданую загадку – 1 бал.
Потым падлічваюцца балы кожнай каманды за два геймы.
Музычная пауза
Камандзе « Сонейка» неабходна праспяваць песенькі, у якіх сустракаецца назва расліны, а камандзе « Вясёлка” – назва жывёлы.
3- і гейм
Замест лiчбаў на гэтым цыферблаце стаяць лiтары, а лiчбы змешчаны ўнiзе. Камандам неабходна паспрабаваць разабрацца ў лiчбах, i прачытаць iмёны i прозвiшчы двух народных паэтаў Беларусi.